Дзіўна, як адзін чалавек можа сапсаваць настрой астатнім?
Мо ён проста не разумее што робіць?
Хаця тварыць паўнюткі "бепредел" 2 гады запар неяк занадта
Мо ён проста паўтарыў подзьвіг шмоліка?
Хаця мала верагодна, калі квасіць 2 гады запар, то хутчэй памрэш чым будзеш такое паскудства тварыць.
Вывад адзін:
Чалавек адпрацоўвае свой хлеб.
Праў быў Рудзік калі казаў пра самую набалелую тэму ў беларускім футболе: Прыцягнуты за вушы чэмпіён.
Калі ў 2006-2007 хлопцы старанна працавалі і па праву былі чэмпіёнамі, то зараз хутчэй суддзі цягнуць за вушы. Гэта не галаслоўная тэза вось далёка не ўвесь спіс "памылак" аднаго чалавека:
1)мінулагодняя сустрэча з нафтанам - Неназначаны пенальці ў вароты батонаў(пасля гэтага фолу ігрок нафтана выбывае на 2 тыдні)
2) Гульня ў Барысаве з Дынама-Менск - Два неабаснованых штрафных лік 2-0
3) Гульня сёлетняга чэмпіянату 1-шы тур Гол на 98 хвіліне, пры яўна меншай колькасці даданых хвілін.
4) Нядзельная сустрэча - Апагей : неназначаныя пенальці ў браму Батэ, абсурдныя аўсайды, галы пасля яўных парушэнняў усё гэта чэмпіён?
Хлопцы я не супраць БАТЭ!
Няхай чэмпіёнам становіцца мацнейшы, але гульня павінна быць аб'ектыўнай і прыгожай. Калі перамогі будуць і надалей высмоктвацца з пальца, то які ж заслужаны тытул можна казаць.
У ГЕНАДЗЯ ТУМІЛОВІЧА здалі нервы: вось пост з яго блогу :
http://esport.by/blogi/lipoviy_chempionchik_ili_prihvosten-sudishka ягоя вельмі паважаю і ён правільную тэму закрануй, шкода што перадаў яе ў не вельмі прыстойным выглядзе.
Але ўсё вышэй напісанае адыходзіць на другі план ў параўнанні з тым, што утварылў інспектар дадзенай сустрэчы:
Адразу ж пасля заканчэння матчу ён запатрабаваў ва ўлітыматыўнай форме клубную здымку матчу, якая праводзілася ФК "ДЫНАМА-МІНСК" (Інспектар сапраўды мае такія правы), відыё намат не паспелі скапіраваць, так як інспектар запатрабаў арыгінальную плёнку адразу ж пасля матчу. Копію зрабіць так і не ўдалося.
Патлумачым, што прафесійны запіс дапамагае не толькі выявіць агрэхі ў гульні каманды, але і адразу ж выкрывае ўсе судзейскія хібы.
Шкада што такое адбываецца ў час кампутарызацыі спорту, чаму б не ўвесці відыёпрагляды спрэчных момантаў, як гэта робіцца ў хакеі?
Адказу няма. Маўчаць федэрацыі,судзейскія калегіі НАВАТ ФІФА!!!
Вынік адзін :
КАЛІ ТАКОЕ АДБЫВАЕЦЦА ЗНАЧЫЦЬ ГЭТА КАМУСЦІ ПАТРЭБНА.